У студыі прадстаўнікі Беларусі на "Еўрабачанні-2020" - дуэт VAL

1 марта 2020
На нацыянальным адборы захапляльнай драматургіі было з лішкам. Атрымаўся б добры сцэнарый для серыяла. 

Тут нас ужо апярэдзілі. "Нетфлікс" рыхтуе да выхаду як раз серыял пра адзін з самых прэстыжных музычных конкурсаў - "Еўрабачанне". У спісе акцёраў заяўлены і Пірс Броснан.

Ну, свае зоркі ёсць і ў нас. Хай і ўзыходзячыя. У студыі  "Галоўнага эфіру" прадстаўнікі нашай краіны на конкурсе ў Ратэрдаме - праект VAL.