У студыі Белтэлерадыёкампаніі пачынаецца кастынг для нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне"

30 ноября 2016

На адрас нашага медыяхолдынга - удзельніка Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза - прыйшло 67 заявак. Сярод іх сольныя выканаўцы і калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Туркменістана і нават Нігерыі. Да вечара прафесійнае журы адбярэ не больш за 15 артыстаў для гала-канцэрта. Да 25 студзеня адбудзецца фінальнае шоу, дзе гледачы і суддзі сумесна выберуць прадстаўніка нашай краіны на "Еўрабачанні", якое пройдзе ў маі ў Кіеве.

Прамую трансляцыю кастынгу пачаў сайт tvr.by, таксама за адборам анлайн можна сачыць у афіцыйнай групе "Еўрабачанне. Беларусь" у Facebook. А выніковы спіс фіналістаў кастынгу аб’явяць сёння ў "Панараме" ў 21:00.