У сталіцы прайшоў адборачны тур міжнароднага конкурсу Славянскі кубак

5 ноября 2014
У сталіцы прайшоў адборачны тур міжнароднага конкурсу харэаграфічнага мастацтва Славянскі кубак. Ужо дванаццаты раз мінскі Палац дзяцей і моладзі сабраў на сваёй сцэне прадстаўнікоў з трох краін. Удзельнікі ва ўзросце ад 6 да 27 гадоў паказалі эстрадныя, народныя і нават гульнёвыя танцы. Фестываль-конкурс завершыцца вялікім гала-канцэртам, на якім і будуць аб'яўленыя лепшыя танцоры.

Пераможцы адборачнага тура ў сталіцы адправяцца на фінал конкурсу, які пройдзе у Санкт-Пецярбургу.