У сталічным Доме прэсы сёння сабраліся майстры слова з усіх рэгіёнаў краіны

23 декабря 2015

Напярэдадні свайго 10-годдзя Саюз пісьменнікаў Беларусі падвёў вынікі творчай і грамадскай дзейнасці. На пашыраным пасяджэнні праўлення Саюз акрэсліў дасягненні і нюансы, якія неабходна вырашыць. Яны тычацца пісьменніцкай працы, месцы кнігі і культуры слова ў грамадстве, удзелу літаратараў у важных палітычных працэсах і ў выхаванні падрастаючага пакалення. Сярод пазітыўнага - рост колькасці творчай моладзі, якая з'яўляецца ў нацыянальнай літаратуры.

Аўтарытэт людзей творчых, якія думаюць не прагматычнымі паняццямі нашага часу і мовай лічбаў, а гавораць аб маральнасці і духоўнасці, павінен павышацца ў грамадстве. Такое адзінае меркаванне пісьменнікаў. Чакаецца, што Кіраўніком дзяржавы будзе падтрымана ідэя назваць будучы 2016 год Годам культуры. А гэта значыць, што роля пісьменніцкага Саюза ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі толькі ўзрасце.