У Стакгольме праз паўгадзіны стартуе першы паўфінал "Еўрабачання-2016"

10 мая 2016

Гэты конкурс стане самым тэхналагічным і паб'е рэкорд 2013 года. Каменціраваць шоу будзе Яўген Перлін. Зараз ён на прамой сувязі са студыяй са Стакгольма (прамое ўключэнне). Першы паўфінал - нарэшце, адчуваецца свята каля арэны. Раён Глобен, дзе знаходзіцца арэна Ericsson Globe, быў пабудаваны спецыяльна для гэтага стадыёна і такіх мерапрыемстваў. На машыне сюды заехаць без спецпропуска немагчыма ўжо тыдзень. А зараз яшчэ і каб прайсці, трэба паказаць білет на канцэрт. Меры бяспекі тут узмоцненыя толькі ў выглядзе паліцэйскіх. Іх стала намнога больш. А так нічога экстрэмальнага. Еўрапейцы памятаюць аб падзеях у Парыжы і Бруселі. Увогуле, бяспека на ўзроўні. Фанаты з традыцыйнай баявой размалёўкай на тварах, на адзенні - колеры флагаў краін іх любімых артыстаў.

Сёння выступяць 18 удзельнікаў. Толькі 10 з іх трапяць у фінал. А яшчэ сёння пакажуць ролік аб шведскай нацыі і плане па захопе "Еўрабачання". Беларусы не галасуюць, таму запрашаю вас да экранаў праз паўгадзіны разам нацешыцца гэтым неверагодным шоу.