У Санкт-Пецярбургу праходзіць міжнародны фотаконкурс Погляд іншаземца

22 июля 2013

Работы беларускіх фатографаў могуць папоўніць фонд Расійскай электроннай бібліятэкі імя Барыса Ельцына ў Санкт-Пецярбургу. Бібліятэка ўжо чацвёрты раз праводзіць міжнародны фотаконкурс пад назвай Погляд іншаземца. Паўдзельнічаць у ім могуць як фотааматары, так і прафесіяналы - незалежна ад узросту і грамадзянства. Усё, што трэба зрабіць, - гэта зарэгістравацца на партале бібліятэкі і загрузіць здымкі. Зрабіць гэта можна да 10 кастрычніка.