Апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб'ёўка фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне"

28 января 2020
Ужо сёння вызначыцца парадак выступленняў фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне". Іх імёны сталі вядомыя ўчора. Амаль паўсотні прэтэндэнтаў ужывую выканалі свае кампазіцыі, якія не павінны былі доўжыцца больш за 3 хвіліны. Тузін шчасліўчыкаў выбрала фокус-група - прафесіяналы ў музычнай сферы: кампазітары і выканаўцы, прадстаўнікі нашай краіны на папулярным конкурсе розных гадоў. Па выніку трохгадзіннага праслухоўвання ў наступны этап адбору прайшлі 9 салістак, 1 вакаліст, дуэт і трыа. Яны ўжо рыхтуюцца да галоўнага выпрабавання - прамога эфіру. 

Жараб'ёўка фіналістаў пачнецца сёння апоўдні. Трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Дату эфіру гала-канцэрта аб’явяць пазней.