У Нацыянальным мастацкім "ажываюць" легендарныя палотны

5 июля 2020
Да Дня Незалежнасці ў Мінску "ажывілі" легендарныя палотны. Танк Т-34, які першым уварваўся ў Мінск у 1944 годзе, "выехаў" з карціны Валянціна Волкава на паркет Нацыянальнага мастацкага. Праўда, у дапоўненай рэальнасці. Музей сумесна з IT-партнёрамі распрацаваў новы дадатак для смартфонаў "Мастацкі: LIVE".  Так, кожны наведвальнік  музея  можа бясплатна запампаваць праграму на свой тэлефон, навесці камеру на карціну,  і яе самыя важныя дэталі ажывуць у 3D-фармаце. Распрацоўка існуе з вясны. Першым палатном выбралі легендарны твор  "Мінск. 3 ліпеня 1944  года". Дарэчы, самы маштабны шэдэўр пастаяннай экспазіцыі музея. 

Новыя творы будуць з'яўляцца раз на два тыдні. Спецыялісты не проста ствараюць дынамічныя элементы. Перад тэхнічнай часткай работы праходзяць  даследаванні і раскрыцце невядомых фактаў. Так, на экране смартфона  можна ўбачыць першапачатковы варыянт шэдэўра Волкава, дзе замест стрэльбы  ў руцэ салдата кветкі.