Васіліса Маразалюк і Ванеса Каладзінская пазмагаюцца сёння за золата алімпійскага кваліфікацыйнага турніру па барацьбе
20 марта 2021
Дзяўчаты напярэдадні выйгралі алімпійскія ліцэнзіі ў сваіх вагавых катэгорыях. Марзалюк у вазе да 76 кілаграмаў выйдзе на дыван супраць расіянкі Наталлі Вараб'ёвай, а Каладзінская ў вазе да 53 кілаграмаў пазмагаецца са шведкай Сафіяй Магдаленай Матсан. Яшчэ пяцёра беларусаў - прадстаўнікоў грэка-рымскай барацьбы - сёння пазмагаюцца за чарговыя пуцёўкі ў Токіа. Для гэтага, нагадаем, неабходна прабіцца ў фінал у сваіх вагавых катэгорыях.













