У Нацыянальным мастацкім музеі адкрываецца выстава "З кніжнай скарбніцы"

20 сентября 2017

Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрываецца выстава "З кніжнай скарбніцы". 

З-кніжнай-скарбніцы-БеларусіУ зале старажытнабеларускага мастацтва побач з сакральнымі прадметамі выставяць 9 старадрукаваных выданняў. Усе яны былі выдадзеныя на тэрыторыі нашых зямель. 

З-кніжнай-скарбніцы-Беларусі

Усяго ў зборы нацмузея парадку 200 старажытных фаліянтаў. Самы ранні - напрастольнае Евангелле 1600 года. Яно і стане цэнтральным экспанатам выставы.

З-кніжнай-скарбніцы-Беларусі

Нацыянальны мастацкі музей працягне знаёміць гледача з кніжным зборам. Асобныя экзэмпляры пасля рэстаўрацыі з'явяцца ў музейнай экспазіцыі.

З-кніжнай-скарбніцы-Беларусі