У музеі Янкі Купалы прайшоў фінал конкурсу прыхільнікаў творчасці Ніла Гілевіча

7 декабря 2016

Сёння ў музеі Янкі Купалы  прайшоў фінал конкурсу прыхільнікаў творчасці Ніла Гілевіча - у гонар 85-годдзя з дня нараджэння аўтара.

У Мінску  сабраліся 44 чытальнікі са  школ і гімназій Наваполацка і Полацкага раёна. "Маці", "Роднае слова", "Парада маладым чытачам" - вершы не толькі дэкламіравалі, але і акапельна  выконвалі. У творчым спаборніцтве перамог Даніла Смальянін з Полацка, які здолеў рассмяшыць і пакарыць  журы  гумарыстычным урыўкам казкі.

Конкурс чытальнікаў аб'ядноўвае аматараў нацыянальнай класікі  8-мы раз. Кожны год творчае спаборніцтва прысвячаюць літаратурнай спадчыне аднаго з беларускіх паэтаў.