У Маскве ў рамках 40-га Маскоўскага кінафестывалю адбыўся паказ мод "Рускі сілуэт"

23 апреля 2018

Кіно і мода! У Маскве ў рамках 40-га Маскоўскага кінафестывалю адбыўся паказ мод "Рускі сілуэт". У галерэі Зураба Цэрэтэлі па подыуме разам з мадэлямі прайшліся вядомыя расійскія актрысы і спявачкі. Адкрылі паказ ужо традыцыйна беларускія дызайнеры. Сёлета вызначылася калекцыя Дар'і Бартко "Набытак Рэспублікі". Пад вершы Сяргея Ясеніна мадэлі прайшлі ў нацыянальным каларыце. Сарафаны, каралі і буйныя кветкі.

Паказ мод фонду "Рускі сілуэт" штогод збірае дэбютантаў і прафесіяналаў у сферы дызайнерскага майстэрства.