"Млын моды" выбраў удзельнікаў паўфінала ў намінацыі "Фота"

16 января 2017

Свой погляд на фэшн-індустрыю. "Млын моды" выбраў удзельнікаў паўфінала ў намінацыі "Фота". Падчас адбору свае работы прапанавалі  30 фатографаў -  як прафесіяналаў, так  і аматараў з усёй Беларусі. Галоўным аб'ектам васьмі  фотакампазіцый  стаў чалавек. Імя пераможцы назавуць у маі. Галоўны прыз -   удзел у міжнародных  творчых стажыроўках ў Еўропе.

У адборачным туры намінацыі “Фота” сваю харызму і індывідуальнасць паказвалі і фотамадэлі. Яны таксама прадэманстравалі свае партфоліа.