У Маскве сёння адкрываецца выстава Кнігі Расіі

26 марта 2014
На нацыянальным кніжным кірмашы свае навінкі пакажуць і беларускія выдаўцы. На форуме прапаноўваюцца спецыяльныя экспазіцыі, прысвечаныя 700-годдзю Сергія Раданежскага, 450-годдзю з дня выхаду першай рускай друкаванай кнігі.

Традыцыйна на выставе пройдзе ўручэнне антыпрыза Абзац за найгоршыя дасягненні айчынных кніжнікаў. Прызёраў вызначае спецыяльны экспертны савет на падставе меркаванняў чытачоў, дасланых у рэдакцыю газеты Кніжны агляд.