У Маскве сёння будуць ушаноўваць намінантаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва

23 июля 2013

Ад нашай краіны на ўзнагароду намінаваныя народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік хору імя Цітовіча - Міхаіл Дрынеўскі і народныя мастакі Беларусі Гаўрыіл Вашчанка і Іван Міско. Расія на прэмію вылучыла 9 кандыдатаў. Тры прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаюцца раз у два гады. Асноўны крытэрый адбору - значнасць укладу мастацкіх твораў ва ўмацаванне адносін брацтва, сяброўства і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.