У Маскве адкрываецца вялікая выстава "У барацьбе супраць нацызму - мы былі разам"

28 апреля 2015

Экспазіцыя на Паклоннай гары - гэта сумесны праект музеяў Вялікай Айчыннай вайны Беларусі і Расіі.

Ён пакажа асноўныя этапы баявых дзеянняў. Пры гэтым шматлікія экспанаты будуць выстаўлены ўпершыню. Сярод іх - маляўнічыя палотны, творы графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архіўныя дакументы, а таксама асабістыя франтавыя рэчы байцоў.