У Маскве адкрылася найбуйнейшая Міжнародная кніжная выстава

6 сентября 2018

Сёлета ўдзельнічаюць больш за 300 выдавецтваў з 25 краін. Галоўная тэма беларускага павільёна - Год малой радзімы. Госці могуць даведацца сакрэты арнаменту ў беларускім нацыянальным адзенні, пачытаць Купалу на мовах усіх народнасцяў Расіі і ўбачыць прыгажосць беларускай прыроды ад азёр да сярэднявечных замкаў.

А юным чытачам сумесны беларуска-расійскі праект распавядзе пра гісторыю дзяржаўнага флага, герба і гімна дзвюх краін.