У Магілёве стартуе 16-ты міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў Анімаёўка

16 сентября 2013

Прадоўжыцца ён 4 дні. Гледачы ўбачаць 194 фільмы з 27-мі краін. Упершыню ў форуме прымуць удзел карціны з Кубы, Кыргызстана, Малдовы, Славакіі, Чылі і Таджыкістана. У конкурснай праграме будзе ўдзельнічаць 71 фільм з 21-ой краіны.

Традыцыйна ў рамках Анімаёўкі пройдзе конкурс дзіцячай анімацыі і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, а таксама творчыя сустрэчы, выставы, тэатралізаваныя прадстаўленні, майстар-класы.