Санаторый "Беларусь" у Літве звальняе супрацоўнікаў

18 октября 2022

Санаторый "Беларусь" у Літве, які належыць нашай краіне, звальняе 60 супрацоўнікаў, чацвёртую частку персаналу, інфармуюць літоўскія СМІ. Прычына ў тым, што ўстанове так і не атрымалася дабіцца ад афіцыйнага Вільнюса дазволу на выдачу ў асаблівым парадку віз для хворых дзяцей. Перш тут штомесяц праходзілі лячэнне каля 50 непаўналетніх. Санаторый звярнуўся ў МЗС Літвы з просьбай выдаваць гэтай катэгорыі асоб спецыяльны дазвол на ўезд, але адказу няма дагэтуль. На ўсе запыты дыпламаты адказваюць, што дакумент з растлумачэннямі рыхтуецца. Паколькі прыцягненне еўрапейскіх турыстаў не ратуе ад страт, санаторый "Беларусь" вымушаны скарачаць выдаткі. Вайну санаторыю ўлады Літвы аб'явілі даўно: яму нават замарожвалі рахункі, арышт з якіх знялі пасля доўгіх паравалок.