У Магілёве стартаваў Залаты шлягер - 2013

8 октября 2013

Песенны старт форуму даў канцэрт Музычны залаты дождж, у якім прынялі ўдзел вядомыя музычныя калектывы і выканаўцы Магілёўскай вобласці. Усяго ў рамках фестывалю выступяць артысты з 17 краін свету. Сярод якіх група Boney M, Юрый Антонаў, Крысціна Арбакайтэ і многія іншыя вядомыя выканаўцы. Наколькі папулярны гэты фестываль у магіляўчан і гасцей горада гаворыць хоць бы той факт, што ў касах білетаў не засталося ні на адзін канцэрт.


Заўтра аматараў музыкі чакае сюпрыз ад арганізатараў - канцэрт джазавай музыкі.