У Магілёве стартаваў Міжнародны маладзёжны форум "M.@rt.кантакт-2015"

21 марта 2015

Сёлета ён юбілейны, 10. Арганізатары вырашылі адысці ад звыклай праграмы, прапанаваўшы гледачам упадабаныя раней спектаклі. Будзе паказана 20 прац з 10 краін свету. У тым ліку з Расіі, Украіны, Польшчы, Ізраіля і Германіі. Магілёўскі глядач убачыць пастаноўкі па вядомых творах Шэкспіра, Гогаля, Буніна, а таксама Шылера і Брэхта. У праграме таксама монаспектаклі. "M.@rt.кантакт" ужо выклікаў вялізную цікавасць гледачдоў.

У праграме тэатральнага фестывалю - абмеркаванні спектакляў і сустрэчы крытыкаў. Пройдуць фота- і мастацкія выставы. Завершыцца форум пастаноўкай "Наш Гамлет".