У Магілёве сёння прагучалі ўрачыстыя фанфары "Залатога шлягера"

1 октября 2015

Міжнародны музычны фестыаль сёлета падводзіць вынікі сваёй амаль 20-гадовай гісторыі. За гэты час на сцэну выйшлі больш як 10 тысяч выканаўцаў з усяго свету. Не раз гасцямі фестывалю станавіліся музыканты і выканаўцы з-за акіяна. Набудучы міжнародны статус, рэтра-фестываль ніколі не адыходзіў ад традыцый дарыць прыхільнікам добрай музыкі прыемныя моманты сустрэч з любімымі артыстамі, акцёрамі.

Барыс Святлоў, Міністр культуры Беларусі: апраўды, вось у гэтым коле фестываляў, якія штогод адкрываюцца на нашай зямлі, кожны з іх мае свой твар, свае асаблівасці і, вядома, залатой восенню мы радуемся як раз і на фестывалі “Залаты шлягер”.

На гэты раз гасцямі музычнага фестывалю сталі Вячаслаў Малежык, група "Полымя", Аляксандр Панаётаў і Галіна Нянашава. Артысты ў захапленні ад Беларусі і фэсту. Прывітанне гасцям і ўдзельнікам фестывалю "Залаты шлягер накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.