У Магілёве праходзіць персанальная выстава расійскага мастака Міхаіла Кугача

16 июля 2015

Ён працуе ў рэдкім жанры. У Магілёве праходзіць персанальная выстава расійскага мастака Міхаіла Кугача. Краявіды, тэма аднаўлення храмаў. Працы аб'ядноўвае ідэя аўтара - адраджэнне духоўнай культуры. Сярод карцін нямала прысвечана тэме Вялікай Айчыннай. Выставу аўтар прымеркаваў да святкавання Дня Незалежнасці Беларусі і 70-годдзя Перамогі.