Супрацоўнікі Дэпартамента выканання пакаранняў адзначаюць дзень нараджэння

22 августа 2013

Супрацоўнікі Дэпартамента выканання пакаранняў адзначаюць 93 дзень нараджэння ведамства. Асноўныя ўрачыстасці прайшлі ў Мінску, у галоўным офісе. Лепшыя з прадстаўнікоў пенітэнцыярнай сістэмы атрымалі граматы і медалі.


Пра тое, што крымінальна-выканаўчая сістэма Беларусі з сябе ўяўляе сёння, і як асуджаных у турмах накіроўваюць на шлях выпраўлення, раскажа Юрый Шаўчук.


Сёння пенітэнцыярная сістэма ў Беларусі - гэта 25 папраўчых устаноў, 6 СІЗА і столькі ж лячэбна-працоўных прафілакторыяў. Заўсёды асноўнай задачай работнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы было не толькі ўтрымліваць асуджанага пад вартай, але і за той час, пакуль ён будзе ў гэтых месцах, наставіць яго на шлях выпраўлення.


А для таго, каб асуджаныя заставаліся паўнацэннымі прадстаўнікамі нашага грамадства нават за калючым дротам, супрацоўнікі Дэпартамента выканання пакаранняў праводзяць у турмах розныя турніры і спаборніцтвы.


Не так даўно ў Бабруйскай папраўчай калоніі прайшоў турнір па боксе, які чарговы раз даказаў, што турэмшчыкі і крымінальнікі могуць знайсці агульную мову.


Яшчэ адзін стымул пенітэнцыярнай сістэмы, накіраваны на перавыхаванне асуджаных, гэта, вядома ж, амністыя. Так, у Беларусі за апошнія пяць гадоў яны праходзілі тры разы.