У Мірскім замку прайшоў модны

20 апреля 2018

Ад старажытнасці да сучаснасці. У Мірскім замку прайшоў модны паказ аднаго са швейных прадпрыемстваў рэгіёна. Гэта сумесная культурная акцыя замкавага комплексу і фабрыкі. Такія мерапрыемствы спрыяюць не толькі захаванню беларускіх традыцый, але і папулярызацыі сучасных тэндэнцый айчыннай моднай індустрыі.

У паказе прэзентавалі 16 новых вобразаў. Мадэлямі выступілі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.