У Мінскім палацы дзяцей і моладзі загучыць джаз

20 февраля 2019

У гэтыя выхадныя - гарадскі фестываль-конкурс, на якім у маленькіх талентаў ёсць магчымасць заявіць пра сябе. За 23 гады існавання джазавага інструментальнага праекта ў музычны свет выйшла не адно пакаленне прафесійных музыкантаў. На адной з рэпетыцый пабывала Ларыса Гулякевіч.

Ліза Марцукевіч займаецца музыкай у Палацы дзяцей і моладзі некалькі гадоў. Джаз – любімы музычны жанр. А інструментальная душа яго, як вядома, саксафон. Таму дзесяцігадовая дзяўчынка абрала менавіта гэты духавы інструмент. Разам са сваім педагогам Анастасіяй Пенкрат рыхтуецца да чарговага конкурсу "Я іграю джаз". Адказна, добрасумленна, са здаровымі амбіцыямі.
Праект "Я іграю джаз" праходзіць тут 23-ці год для маладых і таленавітых выканаўцаў-інструменталістаў.
Інструментальны джаз - адзін з самых складаных аркестравых жанраў. "Я іграю джаз" - унікальны фестываль-конкурс, у якім прымаюць удзел дзеці, пачынаючы з 6 гадоў. Развіваецца пачуццё рытму, стылю і імправізацыі.
Заснавальнік штогадовага адкрытага гарадскога конкурсу салістаў-інструменталістаў - Васіль Коназ. Кіраўнік лічыць, што джаз дае добрую адукацыю і выхаванне.
У праекце "Я іграю джаз" прымуць удзел больш за 200 музыкантаў-пачаткоўцаў. Фестываль ансамбляў і аркестраў аб'яднае калектывы, якія іграюць у жанры джазавай і эстраднай музыкі. А ў конкурсе будуць спаборнічаць такія інструменты, як труба, трамбон, саксафон, гітара, бас-гітара, ударныя і фартэпіяна.
23-ці гарадскі фестываль-конкурс "Я іграю джаз" адкрыты і для ўдзельнікаў з усёй Беларусі, і з-за мяжы. Сёлета на конкурс, які пройдзе 23 і 24 лютага, чакаюць расійскіх музыкантаў.