У Мінску стартаваў трэці форум вулічных тэатраў

2 мая 2015

Жывыя статуі, прафесійныя акцёрскія трупы і карнавальнае шэсце. Напярэдадні ў Мінску стартаваў трэці форум вулічных тэатраў. За тры дні ў сталіцы выступіць больш як 20 калектываў - як прафесійных, так і аматарскіх. Адкрыў форум спектакль "Віват Камедыя!" ў выкананні трупы акадэмічнага тэатра імя Горкага. Пастаноўку паказалі на плошчы Свабоды.

Форум прадоўжыцца сёння і заўтра. Асноўная пляцоўка для выступленняў вулічных артыстаў - Верхні горад. Завершыць тэатральны форум прэм'ерная праграма ад Белдзяржцырка.