У Мінску стартаваў форум, прысвечаны традыцыям і сучаснаму стану культуры Беларусі

13 сентября 2018

Папулярызацыя культурнай спадчыны Беларусі праз міжнародны дыялог. У Мінску стартаваў форум, прысвечаны традыцыям і сучаснаму стану культуры Беларусі. Ініцыятарам навуковай канферэнцыі выступіла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Удзел у гутарцы прымуць каля 200 спікераў. У Мінск з'ехаліся дэлегацыі з Казахстана, Азербайджана, КНР і Аўстрыі. У рамках канферэнцыі пройдуць пленарныя пасяджэнні і круглыя сталы.

З культурай Беларусі гасцей форуму пазнаёмяць на рэальных прыкладах. У рамках форуму госці азнаёмяцца з экспазіцыямі Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва і наведаюць залы музея старажытнабеларускай культуры.