У Мінску сёння пачынаюцца Другія Беларускія Калядныя чытанні

1 декабря 2016

Адраджэнне духоўна-маральных традыцый Беларусі. Сёння ў Мінску пачынаюцца Другія Беларускія Калядныя чытанні. Яны будуць прысвечаныя гісторыі і культуры праваслаўя на нашых землях у перыяд з 1917 па 2017 год. Вынікі стагоддзя разам падвядуць духоўныя і свецкія асобы - навукоўцы і багасловы вызначаць асноўныя аспекты ў супрацоўніцтве царквы і дзяржавы. Абапіраючыся на шматвяковы міжканфесійны вопыт, плануецца знайсці шляхі рашэння навуковай і духоўнай супольнасці.

Чытанні арганізуе Беларуская праваслаўная царква і міністэрствы культуры, адукацыі, аховы здароўя. Адкрыццё сацыяльна-духоўнага мерапрыемства адбудзецца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.