У Мінску прайшла прэзентацыя кніжнай серыі "Асобы"

25 июля 2018

Біяграфіі выдатных сучаснікаў у шасці тамах. Сёння ў Мінску прайшла прэзентацыя кніжнай серыі "Асобы" выдавецтва "Адукацыя і выхаванне". Выданне прысвечана нашым знакамітым суайчыннікам - пісьменнікам, контрразведчыкам, аграрыям. На старонкі шматтомніка трапіў і першы беларускі касманаўт Пётр Клімук. Выпуск серыі пачаўся ў 2014 годзе. Кожная кніга - сапраўдны біяграфічны нарыс з фота і каментарыямі калег, дзяржаўных дзеячаў, а таксама сямей знакамітых беларусаў. Прэзентацыю біяграфічнай серыі наведалі і героі тамоў "Асобы". Людзі, якія робяць сучасную гісторыю, расказалі аб працэсе стварэння кніг і правялі аўтограф-сесію.

Адбор персаналій для серыі "Асобы" працягваецца. У планах у выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" - яшчэ тры кнігі.