У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя Ігара Крутога. Глядзіце інтэрв'ю ў "Панараме"

20 июня 2019

Мінск стане адным з галоўных гарадоў, якія будуць уключаныя ў юбілейны тур Ігара Крутога. Напярэдадні 65-годдзя народны артыст Расіі распавёў беларускім журналістам пра свой будучы творчы вечар у Мінску, планы на будучыню і  любоў да нашага народа і краіны. Гадзіну таму ў сталіцы завяршылася прэс-канферэнцыя кампазітара для прадстаўнікоў СМІ. Адно з самых хвалюючых пытанняў тычылася будучай цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Кампанія Ігара Крутога - падрадчык па арганізацыі цырымоній адкрыцця і закрыцця форуму. Кіраўнік каманды  прыбыў у Мінск, каб асабіста курыраваць ход падрыхтоўкі да ўрачыстага старту.

Пра новыя штрыхі, якія будуць унесены ў праграму шоу,  сакрэты цырымоніі адкрыцця,  асабістае стаўленне да спорту і пра многае іншае народны артыст Расіі распавёў у інтэрв'ю Агенцтву тэленавін. Глядзіце сёння вечарам у інфармацыйным выпуску "Панарамы".