У Мінску прайшоў мітынг памяці Уладзіміра Мулявіна

26 января 2016

У гэты дзень 13 гадоў таму абарвалася жыццё Уладзіміра Мулявіна. Музыкант, кампазітар, заснавальнік і кіраўнік ансамбля "Пясняры" здолеў даць сучаснае гучанне беларускай народнай песні і праславіць яе на ўвесь свет. "Пясняры" - першы савецкі гурт, які адправіўся на гастролі ў ЗША. Калектыву Мулявіна цэлы нумар прысвяціў аўтарытэтны часопіс "Білборд", чаго дагэтуль ўдастойваліся толькі "Бітлз". Хіты гурта "Волагда", "Белавежская пушча" спяваюць і сёння. Апоўдні на Маскоўскіх могілках ушанаваць памяць музыканта сабраліся сотні людзей. Родныя, сябры, калегі, прыхільнікі неслі кветкі да магілы Уладзіміра Мулявіна. Адбыўся ўрачысты мітынг з ускладаннем кветак ад імя Кіраўніка дзяржавы.