У Мінску прайшоў дабрачынны вечар "Талерка-Маркет"

10 декабря 2018

Крафтавую кераміку і іншыя інклюзіўныя рэчы прадэманстравалі сацыяльныя установы Мінскай вобласці. Выхаванцы Стаўбцоўскага, Свірскага і Пухавіцкага дамоў-інтэрнатаў прэзентавалі работы, зробленыя сваімі рукамі. Паўдзельнічаць у майстар-класах па святочным дэкоры і стварэнні арыгінальных падарункаў, а таксама набыць керамічны посуд змаглі ўсе, хто жадаў.

Праект праходзіць пры падтрымцы дабрачынных арганізацый Польшчы і накіраваны на ўкараненне арт-тэрапіі і ідэй сацыяльнага прадпрымальніцтва ў практыкі дамоў-інтэрнатаў.