У Мінску праходзіць Міжнародны праваслаўны фестываль "Радасць"

23 марта 2018

У Мінску напярэдадні Вялікадня праходзіць Міжнародны праваслаўны фестываль "Радасць". Манастыры, храмы і прыходы з Італіі, Сербіі, Чарнагорыі, Грузіі (удзельнікаў больш за сотню) прывезлі ў беларускую сталіцу запаветныя святыні, абразы, літаратуру і царкоўныя рэчы. Каб умацавацца духоўна, святары праводзяць індывідуальныя гутаркі з наведвальнікамі. У праграме форуму - дзіцячыя творчыя гасцёўні, кулінарныя майстар-класы і монаспектаклі для дарослых.

Ужо 1 красавіка праваслаўны свет адзначыць Вербніцу. І самы строгі тыдзень посту будзе папярэднічаць галоўнаму святу - Светламу Вялікадню.