У Мінску праходзіць IV Калядны оперны форум

11 декабря 2013

Залаты парад галасоў з 16 краін, інтэрактывы ў камернай зале і нараджэнне новага вакальнага конкурсу… Гэта далёка не ўсё, што ўключаюць пяць дзён Каляднага опернага форуму. Чацвёрты раз свята высокага вакалу прыйшло ў Мінск з прэм'ерай. Опера ў свой час забароненага ў шматлікіх краінах аўтара - Лятучы галандзец. Рыхард Вагнер - гэта новая рэпертуарная старонка ў гісторыі Вялікага тэатра Беларусі. Больш падрабязна - Наталля Бардзілоўская.



Наступныя пяць дзён і сваю сцэну, і грымёркі, і любоў гледача беларускія салісты будуць дзяліць з замежнымі калегамі. З сённяшняга дня ў Мінску - наймацнейшыя галасы Расіі і Эстоніі, Украіны і Грузіі, Узбекістана, Азербайджана, Літвы. Сярод шаснаццаці краін-удзельніц Канада і Германія. Беларускі Вялікі збірае фаварытаў опернай публікі, уладальнікаў нацыянальных і міжнародных тэатральных прэмій.


Калядны оперны форум прыцягвае не толькі статусам выканаўцаў, але першым чынам пастаноўкамі. Усе - прэм'еры новага сезона, апошнія працы і беларускага, і запрошаных тэатраў. У праграме дзесяць спектакляў. Беларуская пастаноўка Турандот. Баль-маскарад - ад Санкт-Пецярбургскага Міхайлаўскага тэатра. Шэсць аднаактовых опер.


Вагнер - імя, ахінутае містыкай. Сёлета музычны свет адзначыў яго двухсотгоддзе і Вялікі Беларусі палічыў за важнае папоўніць свой рэпертуар яго творам Лятучы галандзец. Запрошаныя пастаноўшчыкі шматлікія месяцы правялі ў пералётах паміж Дрэздэнам, Мінскам і Венай.


Найбольшай складанасцю для нашых выканаўцаў стала не музычная, а мова літаратурнага арыгіналу. Каля ста чалавек хору і дзясятак салістаў - кожны па-свойму спасцігаў нямецкія літары.


Лятучага галандца Вагнер збольшага пісаў з самога сябе - галоўная брутальная роля ў барытона Станіслава Трыфанава.


Сцэнаграфія ў мінімалістычным стылі. Максімальная трансфармацыя сцэны. У оперы занятыя юныя салісты дзіцячай опернай студыі. Але галоўнае - фінал. У Вагнера гэта трагедыя. У Вялікім - гэта надзея. Лятучы галандзец зойме два фестывальныя вечары. Калядны оперны форум працягваецца.