У Мінску праходзіць форум маладых журналістаў

18 ноября 2016

Прэс-дыскусіі, бізнес-мадэляванне і трэнінгі. У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзіць форум маладых журналістаў. Гэта пятая сустрэча ў такім фармаце. Удзельнікамі сталі прадстаўнікі СМІ з усёй Беларусі ва ўзросце да 30-ці гадоў. Сярод тэм і інавацыйныя: стартапы ў СМІ, блогі, работа з сацыяльнымі сеткамі.

Падчас форуму пройдзе і цырымонія ўручэння прэміі "Дэбют". Сярод намінацый - лепшы рэпарцёр, фотакарэспандэнт і аглядальнік.