У Мінску працягваецца фестываль дакументальнага кіно "Еўразія.DOC"

3 октября 2019

Сёння паказалі фільм пра Дар'ю Домрачаву з вялікага цыклу "Жанчыны і спорт". Аўтар і вядучая карціны - наша калега Ганна Эйсмант. У госці да знакамітай спартсменкі здымачная група адправілася ў лістападзе мінулага года па асабістым запрашэнні Домрачавай і яе сям'і. Месца здымак - гарналыжны курорт Нарвегіі. Дарэчы, дзверы свайго дома зоркі сусветнага біятлона - Домрачава і Б’ёрндален - упершыню адчынілі для журналістаў. Акрамя гэтага, у фільме асабістыя фота, архіўныя кадры спаборніцтваў і вялікіх перамог нашай Дашы. Дарэчы, пераможцаў фестывалю міжнароднае журы вызначыць ужо заўтра. Усяго сёлета было пададзена больш за 150 заявак з 17 краін.