У Мінску працягваецца барацьба за прызы "Лістапада"

9 ноября 2016

Сёння ў афішы больш за 20 кінасеансаў.

На адной з пляцовак міжнароднага фестывалю (ў кінатэатры "Мір") на працягу дня дэманстраваліся стужкі асноўнага і нацыянальнага конкурсаў. У адной зале карціны прэзентавалі беларусы. Тут першынство аспрэчваюць 24 работы. У другой сваю дакументальную стужку пад назвай "Калі зямля здаецца лёгкай" прэзентавала яе стваральніца Тамуна Карумідзэ. Фільм прызнаны лепшай грузінскай стужкай сезона, а таксама адзначаны як лепшы дэбют на фестывалі ў Амстэрдаме.

Тамуна Карумідзэ, рэжысёр (Грузія): "Я ўпершыню тут. Вельмі сур'ёзная праграма, вельмі добрыя фільмы, таму я вельмі рада, што і мы тут. Але кожны фестываль вельмі цікавы, цікавая пасля фільма рэакцыя людзей. Самае галоўнае - фільм робіцца для гледача".

У гонцы за прыз сімпатый гледачоў і бронзу "Лістапада" лідзіруе драма "Слава". У балгарска-грэчаскага фільма сярэдні бал 3,5 (з магчымых 4-х). Галоўныя вынікі мінскі кінафорум падвядзе ўжо ў гэтую пятніцу. Цырымонія закрыцця XXIII Міжнароднага кінафестывалю адбудзецца ў кінатэатры "Масква".