У Мінску завяршаецца Тыдзень кітайскага кіно

24 сентября 2016

Усяго ў сталіцу з Паднябеснай прывезлі 6 бестселераў з найбольшымі касавымі зборамі. Адкрывала праграму чорная камедыя "Выбірайся, містар Пухліна!". На прэм'еру ў Мінск прыляцелі рэжысёр фільма Хань Ян і выканаўца галоўнай ролі, папулярная кітайская актрыса і тэлевядучая Бай Байхэ. Паказы астатніх карцін ідуць на асноўнай пляцоўцы фестывалю - у кінатэатры "Цэнтральны". На ўсе фільмы ўваход бясплатны.

Падборка фільмаў у праграме не выпадковая: кожная карціна паказвае прагрэс кітайскага кінематографа ў розных жанрах.