У Мінску адкрыўся ІІ фестываль дакументальнага кіно краін СНД

25 сентября 2017

У Мінску адкрыўся ІІ фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC". Міжнароднае журы адабрала 15 конкурсных стужак ад вядомых і маладых аўтараў.

На працягу тыдня карціны, знятыя ў жанры палітычнага дакументальнага кіно, будуць паказваць кінатэатры Мінска і Смаленска. Таксама гледачоў і ўдзельнікаў фестывалю чакаюць майстар-класы, правядзенне круглых сталоў, сустрэчы з аўтарамі праектаў. Сёлета ўдзельнічае больш як дзясятак краін, сярод іх - Азербайджан, Арменія, Германія, Італія, Казахстан, Расія. Беларусь на фестывалю прадстаўляе Агенцтва тэленавін. Мае калегі прадэманструюць сацыяльныя праекты: два ў конкурснай праграме, адзін па-за конкурсам.

Новаўвядзеннем ІІ фестывалю "Еўразія.DOC" стаў моладзевы конкурс на сацыяльную тэматыку. З некалькіх дзясяткаў ахвочых журы выбрала толькі 8 карцін-пераможцаў. Іх таксама пакажуць на шырокіх экранах у Мінску.