У Мінску пачаўся фестываль французскай культуры

23 февраля 2018

Мінск у гэтыя дні загаварыў на мове Бальзака! У лінгвістычны ўніверсітэт на штогадовую канферэнцыю сабраліся настаўнікі і выкладчыкі французскай мовы. Спецыялісты з усіх куткоў краіны – ад вялікіх гарадоў да вёсак – два дні будуць абмяркоўваць метады вывучэння самай рамантычнай мовы свету.

Канферэнцыя праходзіць дзявяты год запар і абяцае быць не проста акадэмічным мерапрыемствам, а сапраўдным французскім фестывалем. Сёння аматараў і выкладчыкаў чакае вечар у стылі напалеонаўскай эпохі. Пасол Францыі ў Беларусі абвесціць імёны студэнтаў, якія атрымалі грант на стажыроўку. Дарэчы, прыемная навіна чакае і ўсіх аматараў Францыі: сакавік у Мінску абвешчаны месяцам франкафоніі!