У Мінску на плошчы Свабоды адкрыўся выставачны праект "НЕЙРА Беларусь"

5 января 2024

Новы праект "НЕЙРА Беларусь" адкрыўся ў выставачнай прасторы на плошчы Свабоды ў Мінску. Больш за 90 карцін, створаных нейрасеткамі, якія па-свойму прэзентуюць беларускую прыроду, архітэктуру, кухню, міфалогію, гісторыю і многае іншае. Кожная праца экспазіцыі і нават музычнае суправаджэнне былі створаны штучным інтэлектам.

Арганізатары таксама падрыхтавалі тэматычны квэст, з дапамогай якога можна ў забаўнай форме азнаёміцца з экспазіцыяй і нават паслухаць падкаст па выставе прама са свайго смартфона.