У Мінск прыбыў паэт Яўген Еўтушэнка

4 мая 2015

У беларускую сталіцу сёння раніцай прыбыў чалавек-легенда, кумір многіх пакаленняў паэт Яўген Еўтушэнка. Прама на вакзале Яўген Аляксандравіч даў эксклюзіўнае інтэрв'ю нашай здымачнай групе. У Беларусі ён не ўпершыню, але заўсёды з асаблівым настроем, бо тут радзіма яго продкаў.

Свой зборнік "Строфы стагоддзя. Анталогія рускай паэзіі" Яўген Еўтушэнка плануе перадаць Нацыянальнай бібліятэцы. Сёння ж паэт (ён жа ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў) наведаў сталічную галерэю Міхаіла Савіцкага і правёў сустрэчу з будучымі мастакамі. А ў зале Белдзяржфілармоніі аўтар прачытаў любімае з класікі і новыя вершы ў праграме "Жыццё як прыгода".

Заўтра ў планах галоўнага лірыка савецкай паэзіі - наведванне Гомельскай вобласці і сустрэча з прыхільнікамі з Мазыра. У нашай краіне аўтар больш чым паўсотні паэтычных зборнікаў, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій Яўген Еўтушэнка прабудзе два дні.