У Мінск для падрыхтоўкi да "Еўрабачання" прыбыў шоу-прадзюсар Гордан Банела

30 мая 2018

У Мінск для працы над падрыхтоўкай да дзіцячага "Еўрабачання" прыбыў шоу-прадзюсар з Мальты Гордан Банела. Сёння ён наведаў Белтэлерадыёкампанію, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам медыяхолдынга, а таксама творчай камандай праекта. Гордан Банела мае багаты вопыт у арганізацыі маштабнага конкурсу. Шоу-прадзюсар займаўся падрыхтоўкай дзіцячага "Еўрабачання" як у сваёй краіне, так і ў Балгарыі і Грузіі. У беларускай сталіцы эксперт прабудзе да 1 чэрвеня.