У Мар'інай Горцы падведзены вынікі абласной арт-сесіі юных мастакоў

8 декабря 2013

Кампазіцыі, пейзажы і нацюрморты - усяго школы мастацтваў Мінскай вобласці даслалі 360 работ, але пераможцаў толькі 97. Каб узнагародзіць лепшых, журы давялося рыхтаваць па некалькі другіх і трэціх дыпломаў ў розных узроставых катэгорыях.

Хто ў прызёрах і што ў трэндзе дзіцячага мастацтва, высвятляла Наталля Кезік.


Пэндзаль у руку ўзяла раней, чым ручку. Маляваць без перапынку Маша пачала з самага дзяцінства. Тады ж і стала марыць пра вучобу ў мастацкай школе. Два гады таму, у свае 8, здала ўступныя экзамены на выдатна. Дзяўчынка не праходзіла ў школу па ўзросце, але выкладчыкаў падкупіў яе талент.


Святлана Анатольеўна цяпер штодня раскрывае талент Машы і яшчэ 80 юных мастакоў. У школе мастацтваў працуе з дня заснавання - ужо 17 гадоў. Гэтак жа як і ўсе педагогі праходзіла конкурс, каб заняць пасаду настаўніка. Сваім майстэрствам дзеліцца з усімі вучнямі. У кожнага з іх па 12 гадзін заняткаў на тыдзень.


Арганізоўваць штогод арт-сесіі вырашана было 6 гадоў таму. Яны праходзяць у розных кутках вобласці. Для ўдзельнікаў становяцца прахадным білетам на рэспубліканскі конкурс.



Удзельнічаць у конкурсе мастацтваў могуць усе школы і гурткі вобласці. Але перш установы дадатковай адукацыі павінны правесці свой ??унутраны конкурсны адбор - на арт-сесію дазваляецца даслаць не больш за 30 карцін.


У гэтым годзе на арт-сесію юныя мастакі даслалі 360 прац. Але на галоўную выставу трапілі толькі прызёры - 97 карцін. Дарэчы, пасля заканчэння арт-сесіі працы не будуць пыліцца ў скрынях або шафах, а адправяцца на выставы па ўсім цэнтральным рэгіёне.
Усяго ж з пачатку існавання абласнога конкурсу мастакоў члены журы прагледзелі амаль 2 тысячы работ. Цяпер самых першых канкурсантаў яны нярэдка сустракаюць у Акадэміі мастацтваў і на ўласных выставах.


У мастацкіх школах і гуртках цэнтральнага рэгіёну зараз займаецца больш за 3 тысячы дзяцей. Цікавасць да малявання не змяншаецца - штогод у мастацкія класы да пачатку навучальнага сезона закупляюць на сотню больш пэндзляў, фарбаў і мальбертаў.


Надоўга юныя мастакі вырашылі не расставацца - у іх яшчэ будзе выдатная магчымасць пагутарыць на мове мастацтва. Усіх разам іх збярэ абласны пленэр у горадзе Чэрвені падчас летніх канікул.