У Лісабоне адбыўся першы паўфінал "Еўрабачання"

9 мая 2018

Напярэдадні позна ўвечары гледачы "Беларусь 1" убачылі яркае шоу ў прамым эфіры. Музычныя крытыкі сыходзяцца ў адным: гэта быў наймацнейшы паўфінал конкурсу за апошнія гады. Прадстаўнік нашай краіны, на жаль, не змог вырвацца ў фінал. ALEKSEEV паказаў годны нумар. Песня Forever заваявала інтэрнэт-аўдыторыю, гледачы ў анлайне дзеляцца эмоцыямі ад выступлення.

ALEKSEEV, прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2018": "Я адчуваю спусташэнне. Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто падтрымліваў нас сёння. Мы вельмі імкнуліся данесці ідэю нашага жыцця - любоў ва ўсім. Мы шчаслівыя, што ў нас быў такі шанец, і сёння ўсё атрымалася так, як атрымалася".

Такім чынам, у фінал, акрамя краін "вялікай пяцёркі", прайшлі Албанія, Чэхія, Літва, Ізраіль, Эстонія, Балгарыя, Аўстрыя, Фінляндыя, Кіпр і Ірландыя. Другі паўфінал "Еўрабачання" тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць заўтра ў вячэрнім эфіры. Фінал шоу адбудзецца ў суботу.