У Лісабоне прайшла фінальная рэпетыцыя ALEKSEEV на галоўнай сцэне "Еўрабачання"

4 мая 2018

Прадстаўнік Беларусі на шоу змог апошні раз разам з камандай Белтэлерадыёкампаніі паказаць нумар здымачнай групе. Зараз змяненні ў выступ уносіць нельга, наперадзе толькі генеральныя прагоны. Тэхнікі раней пацвердзілі, што не змогуць выкарыстаць жывыя кветкі ў нумары Беларусі. Акрамя таго, змянілася платформа. У цэлым прадзюсары, нават нягледзячы на адсутнасць сцяны з экранаў, абяцаюць яркае шоу.

Наперадзе некалькі дзён адпачынку і вакальных рэпетыцый. Арганізатары "Еўрабачання" запрасілі ўдзельнікаў конкурсу на экскурсію.