У Купалаўскім тэатры адбылася прэм'ера спектакля "Двор майго дзяцінства"

3 декабря 2023

Першая прэм'ера ў 104-м сезоне Купалаўскага! Адбыўся дэбютны паказ спектакля "Двор майго дзяцінства". Гэта аўтарская пастаноўка беларускага рэжысёра Даніла Філіповіча. Спектакль створаны пры дзяржпадтрымцы: рэжысёр атрымаў грант Прэзідэнта Беларусі на 2023 год у галіне культуры. Сцэнарый напісаны па асабістых дзённіках рэжысёра.

Гісторыя, паказаная на сцэне Купалаўскага, гэта своеасаблівы рэверанс гораду-герою Мінску. Ацаніць пастаноўку прапаноўваецца на працягу трох тыдняў. Таксама паказ запланаваны і ў студзені.