У скарбонцы Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі сем статуэтак "Тэлевяршыня"

21 мая 2016

Галоўная тэлевізійная інтрыга года вырашылася напярэдадні ў Палацы Рэспублікі. Запаветны трафей "Тэлевяршыні" атрымалі вядучыя, рэпарцёры, рэжысёры - усе, хто стварае тэлебачанне. У скарбонцы Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі 7 статуэтак. Праграма "Буйным планам" стала лепшай грамадска-палітычнай перадачай, а ў "Галоўнага эфіру. Інфармацыйнага канала "Выбары-2015" перамога ў намінацыі "Лепшая штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма". Адзначым, для асвятлення ходу выбараў распрацавалі і спецыяльны дызайн студыі. За афармленне плюс адна статуэтка ў скарбонку. Аўтары - Юрый Берастаў і Алена Чурко. Лепшымі вядучымі інфармацыйна-аналітычнай праграмы прызнаныя адны з самых вопытных журналістаў тэлеканала "Беларусь 1" - Алена Насачова і Дзмітрый Бачкоў. У рэжысуры не было роўных Ільі Крэўчыку. Галоўны ж тэлевізійны "Оскар" - Гран-пры конкурсу і безумоўная перамога - у каманды Агенцтва тэленавін за праект "Беларусь XXI".

Журы "Тэлевяршыні" праглядзела заяўкі з рэгіёнаў. З года ў год мясцовае тэлебачанне становіцца ўсё мацней. Сярод пераможцаў праект тэлерадыёкампаніі "Магілёў" "Перамога вачамі маладых". Годную канкурэнцыю склалі тэлеканалы АНТ і СТБ. Сярод уладальнікаў статуэтак - лепшыя вядучыя навін і грамадска-палітычнай праграмы, аператары і сцэнарысты.