У канцэртнай зале "Верхні горад" праходзiць адборачны тур на "Славянскі базар - 2020"

2 декабря 2019
Хто прадставіць Беларусь на музычных спаборніцтвах у Віцебску ў наступным годзе? Сёння дадзены старт адборачным турам на Міжнародны конкурс выканаўцаў "Славянскі базар". Рэгіянальны вакальны марафон пачаўся з Мінска. Першымі за права выйсці ў наступны этап змагаліся дзеці. Пададзены 24 заяўкі. Юныя выканаўцы прэзентавалі па дзве песні: адну  беларускага аўтара на роднай мове і другую  на выбар.

У гэтыя хвіліны ў канцэртнай зале "Верхні горад" журы працягвае праслухоўванне дарослых прэтэндэнтаў ва ўзросце ад 18 да 31 года. Усяго ў дырэкцыю фестывалю са сталіцы пададзены 22 заяўкі.